Сустрэча нечаканая

Цалую рукі белыя!
Цалую нос прамы!
Каханая, нясмелая -
Вясна, сярод зімы!

Сустрэча нечаканая
Пад веснавы блакіт
Ты - фея Богам даная
З вачамі ў малахіт!

Віецца сцежка вузкая
Мяне к табе вядзе
Мадона беларуская
Няма мілей нідзе!

Калі ж свет збанкрутуе
У полымі згрызот
Душа твая ўратуе
Ўвесь чалавечы род!


Рецензии