Псалом Пауночнага Ерусалима
Захрос у няздейсненых марах што дымкай сплывуць туды,
Дзе мора б’ецца як сэрца чакаюшчае спаткання,
Якое ніколі не здейсніцца бо зусім ня лес, сапраўды
Быць у свеце Ерусаліму
не ў Зямлі абетаванай.
Бо жыцце выконвае мэту - не даць здейсніцца марам,
У якіх не стае жалеза і сваей ці чужой крыві
Таму туман ахінае Павільенас і нікне да бара
На месцы старога дома. Плыві туман, плыві,
На вуліцах прахалодных,
Якія сусветным змеям
трымаюць свой хвост у роце,
звіваяся ў кальцо
Стаіць Гедымін змёрзлы якому не шкодзяць завеі,
Спякота, залевы і кары дасланыя Нябесным Айцом
У яго жалезе - кроў тых, хто болей не будзе дыхаць -
дзяцей, падлеткаў, дарослых, цадзікаў і купцоў.
Доктара Айбаліта, літасцівых і ціхіх,
На пажыцях сваіх, Пан Бог, дай ім жаданы спакой.
Вільня, 2023-2024
Свидетельство о публикации №124101202646