Мне мроiцца часам...
Каб неяк душы хваляванне пазбыць,
Даехаць да Свіцязі, да Навагрудку
І крыху на роднай зямельцы пабыць.
Купацца ў Тучанцы, у Шчары і Начы,
Дзе я нарадзіўся, дзе жыў і дзе рос,
Былі дзе паразы, але і ўдачы,
Дзе песцілі вёсны, бадзёрыў мароз.
Паехаць у ранку на Юркаву горку
Каб там, наглядаючы сонца усход,
Паслухаць асін шапатлівых гаворку,
Успомніць каханай чаканы прыход.
Успомніць, як з ёю юначым паглядам
Палі назіралі, узгоркі, лясы,
Як лёгка ўзляталі пад ветрыку градам
Яе цёмна-русыя ў шоўк валасы!
Мне мроіцца часта, што я ўжо дадому
Даехаў, вярнуўся ў маладосць.
Як добра жывым пабываць у былому
І сэрцам адчуць, што ты ў вёсцы не госць.
Свидетельство о публикации №124101202266