Свiтанне
Падобнае на горны схіл.
Барвова-белае, няроўнае,
Апанавала небасхіл.
Світанне ў нечым летуценнае,
Пачатак восені ў ім.
Яно чароўнае, імгненнае,
У руху стомленным сваім.
Світанне – птушка яснавокая,
Што на поўнеба зіхаціць.
Лунае недзе над аблокамі,
Ды з часам усё хутчэй ляціць.
Світанне ўвосень не цягучае,
Празрыстае, нібы вада.
Світанне небу надакучыла,
Паскорылась яго хада.
Світанне раптам абарвалася,
Бо дзень узяў свае правы.
Нядоўга зорка мілавалася –
Скацілася на муравы.
Свидетельство о публикации №124101201874
Дзякуй!!!
Ирина!!!💕💕💕
Ирина Борис 12.10.2024 18:49 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 13.10.2024 09:06 Заявить о нарушении