Доктар восень
Я выходжу ў глыбокую восень.
Запаленнем хварэюць кляны,
Як і я, абязбольвання просяць.
Удыхаю паветра з дажджом,
Парасон нада мной парашутам.
Восень мне падаецца ўрачом:
Паступова слабее пакута.
Арабіна караллі свае
Дорыць,
шэпча бярозка прыветна,..
Зноўку мрояцца шанцы мае
З перспектывай далёкай і светлай.
Свидетельство о публикации №124101103832