Прысмак

Духмяны піражок старонкі
Люблю пакласці на язык.
З дзясятак сказаў са скарбонкі
Набраць, каб жменя — упрытык.
Салодкім печывам абзацаў
На паўшляху перакусіць —
І вагаў блізка не баяцца:
Калорый гэтак не набіць!


Рецензии