Паласатае жыццё
леанід ПРАНЧАК
Паласатае жыццё, паласатае.
Сёння белае, заўтра чорнае.
Па-над вёскай маёй, па-над хатаю
Поўдзень цёплы, а поўнач зорная.
Як дамовіцца з жыццём, як дамовіцца,
Сонца хочацца каб паболела,
Каб я змог ад самоты адмовіцца,
Каб душа не была так заболена.
Хто жыве, хто выжывае.
Хто багаты, хто бядняк.
Так бывае, так бывае,
А бывае, што не так.
Бульба, сала і цыбуля,
Сёння, заўтра і спакон.
А яшчэ ў кішэні дуля
І ў каморы самагон.
Зноў жар-птушка на раніцу дражніцца
Пёраў новых аздобаю срэбнаю,
Каб злавіць яе трэба адважыцца,
Каб адважыцца, чарка патрэбная.
Заспяваю я словамі простымі,
Каб азваўся прастор родным гоманам,
Каб заплакалі сосны з бярозамі
І аблокі над Бугам і Нёманам.
Хто жыве, хто выжывае.
Хто багаты, хто бядняк.
Так бывае, так бывае,
А бывае, што не так.
Бульба, сала і цыбуля,
Сёння, заўтра і спакон.
А яшчэ ў кішэні дуля
І ў каморы самагон.
11.10.2024
Свидетельство о публикации №124101102045