Мой гай сарамлiва скiдае адзенне...

***
Мой гай сарамліва скідае адзенне,
Нібыта душа спазнае адраджэнне.
Яшчэ зелянеюць галінкі бярозак,
Як звонкага лета, жыцця адгалосак.

Душы, каб спазнала яна адраджэнне,
Патрэбна спачатку ачыстка сумлення.
Ніхто ўзнагародзіць за гэта не можа,
Хіба толькі светлы адзіны наш Божа.

Таму і скідаюць адзенне бярозы,
Таму і ліюць свае лісцікі-слёзы,
Каб клейкасцю зноў адрадзіцца вясною:
Сваёю бязгрэшнай жывою душою.

09. 10. 2024 г.


Рецензии