Выпрабаванне

Аднойчы, калі мае сэрца перастане кахаць, любіць,балець і біцца,
Я напэўна стану птахам і палячу да зорак высока.
Я буду лётаць дзесьці і глядзець навокал, быццам.
Быццам, я ўсё ведаю і усё разумею, быццам бы, я усебачучае вока.
А як інакш, я ж буду летуценнік і хутка змяняць своё месца знаходжання,
Буду дапамагаць тым, каму насам рэч патрэбна дапамога.
Я ж ужо, калі вы не ведалі, прайшоў усе стадыі народжэння.
У мяне ўжо ёсць свой погляд на ўсё: і сваё месца, і свая дарога.
Казалі мне - ідзі жыві, але гэта апошні твой раз, гэта тваё выпрабаванне.
І болей не будзе ў цябе шанцаў змяніць больш нічога.
Мы далі табе ўсё: і тваі жыццёвыя нязгоды, і тваё спатканне
З тымі, хто будзе каля цябе ў розных абліччах Бога.
Гэта твае дзеці, жонка, бацькі і ўсе, кога будуць бачыць вочы.
Ты будзеш чыніць дабро і зло, атрымліваць падзякі і пабоі.
Будзеш жыць шчасліва і кепска, але, негледзячы ні на што, будзеш зноўку крочыць
Туды, дзе цябе будуць чакаць твае мроі.
І калі ты станеш птахам і сэрца перастане кахаць і біцца.
Ты адкрыеш свой мір, сэнс усяго, што прайшоў, сваю дарогу.
І магчыма тады, ты зможаш стаць тым, кім хацеў, перарадзіцца.
І толькі тады, ты зможаш сустрэцца с ім, з Богам.


Рецензии