Маршрут

— Ідзі, рабі, шукай, пакутуй.
Сусвету зло спазнай знутры.
Спазнай і здраду, і атруту...
— Памры?

Ідзі, рабі, выглядвай вонкі.
Палегчыць твой быцця праклён
Напрыканцы любой старонкі...
— Смерць?
— Сон.

- Ідзі, рабі, ты будзеш вольны
Праз пяць імгненняў ці гадоў.
Яе загад. Ты ёй скароны.
— Любоў.


Рецензии