Думк

Думкі-лісточкі плывуць па вадзе.
Думкі-кіношкі бягуць праз экран.
Гэтыя ж думкі па звілінах ран
Гойсаюць з пашчы Нідзе.

Бедны зламаны камп'ютар аблок -
Ціхіх насельнікаў думных нябёс -
Ён тараканаў выплёўвае скрозь,
Ён вырабляе блох.

Я разглядаю яго ў мікраскоп,
Шкельцы бінокля падношу бліжэй.
Будзе за нырку рамонт даражэй -
Хоць ты раві ўзахлёб.

Думкі-лісточкі плывуць па вадзе.
Думкі-казюлькі па ранах імчаць.
З імі да скону жыццё гараваць.
Гэткі ўжо выпаў надзел.


Рецензии