Сонца
Па колеру скуры зомбі,
Караскаецца па небе
Яно.
Хапаю паветра ротам,
Ваду скамянелым зобам.
Развітваюся з патрэбай —
Са сном.
Катуе душу і вочы,
Ярчэй высвятляе жудасць,
Нагадвае, што тут мёртва
Ўсё.
Збіраю аскепкі. Крочу
Па дрыгве шляхоў марудна.
Такі ўжо пасмертны вопыт:
Жыццё.
Свидетельство о публикации №124100902498