Iду
Іду туды, дзе зоры ноччу,
Дзе вабіць песняй шумны лес,
Дзе рэчка. Полем зноўку крочу,
Дзе рос заўжды дзікі агрэст.
Іду між хвойных зноў імшараў,
Туды, дзе волат-дуб стаіць,
Дзе лётаў хлопцам я ў марах,
Дзе родны кут пачаў любіць.
Іду і бачу, як ўсё нова.
Усё, змянілася наўкол.
І быццам бы, жыццёва кола,
Мне пераможны заб'е гол.
І я маўклівы, і ціхмяны
Стаю на роспачы жыцця.
Дзядок і быццам без падману,
А ўчора быў яшчэ дзіця.
Ды сёння зноў іду імшарам
І бачу усё сваё я тут.
Мае здзяйсніліся ўжо мары.
Табе, падзяка, родны кут.
Свидетельство о публикации №124100900167