Лятуць жураулi над любiмай Радзiмай...
Лятуць жураўлі над любімай Радзімай,
Лятуць жураўлі ў мае зімнія сны.
Лятуць жураўлі па-над клінам азімым,
А я застаюся адзін да вясны.
Лятуць жураўлі і жалобна спяваюць,
Лятуць жураўлі і маркоціцца край.
Лятуць жураўлі і лісты асыпае
Бярозавы жоўты кастрычніцкі гай.
Лятуць жураўлі над маёй галавою,
Сівою даўно, як стары журавель.
Лятуць жураўлі над пяшчотнай зямлёю,
Што, як і яны, не бывае радней.
Лятуць жураўлі над любімай Радзімай,
Лятуць жураўлі ў мае зімнія сны.
Лятуць жураўлі па-над клінам азімым,
А я застаюся адзін да вясны.
Прыпеў:
Вяртайцеся, птушкі, да роднага дому,
Вяртайцеся, птушкі, да роднай зямлі.
Без вас выглядае яна па-другому:
Пустуе, сумуе без вас, жураўлі.
08. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124100807091