Успамiн ляснiка
(Прысвячаецца майму бацьку Зянькову С.П., удзельніку ВАВ)
Праз маляўнічы лес густы
Пятляюць вузкія сцяжынкі,
У снежнай замеці кусты,
Дрыжаць настылыя галінкі.
Шалёна круце снег віхры,
Ад завірух растуць сумёты,
Шуміць ад ветру бор стары
І рвуцца мары ў палёты.
Жыццё ўсплывае нібы ў сне:
“Ляцяць гады нястомна, хутка…
Здаецца ўчора, па вясне,
Спаткаў дзяўчыну-незабудку.
Адзіную, на ўсё жыццё.
Пражылі разам больш паўвека,
Нас аб’яднала пачуццё
Да родных месц, да чалавека.
Усё было як у людзей:
Каханне, шчасце, сум і слёзы…
Душой балелі за дзяцей,
Перапляліся нашы лёсы.
Ўсплывае страшная імгла:
Агонь, шпіталь і боль адчаю,
Сваёй пяшчотай зберагла –
Анёл быў радам, ўспамінаю”.
Так разважаў увесь ён час,
Пакуль цягнулася дарога.
Закончыўся даўно прыпас
І рушыў да свайго парога.
Свидетельство о публикации №124100805904