Каляды

***

Мне помніцца свята, у студзенскі вечар:
Узвар і грыбы, селядец на стале,
І сохнуць ламанцы салодкія ў печы,
Любімы ласунак – з маліны жэле.
Пад самым карнізам з бумагі гірлянды,
На ёлцы сняжок і блішчыць мішура,
І ззяюць каралі, як быццам брыльянты,
Чакаюць цукерак, не спіць дзетвара.
Бабуля запальвае доўгія свечы,
Сябе пазначаючы знакам крыжа,
Сутуляцца моцна старэнькія плечы –
Чытае малітвы каля абраза.
На небе з’явілася першая зорка,    
А значыць, ужо нарадзіўся Хрыстос!
І шумна ў пакоі, пайшла тут гаворка:
“Бо ён жа святло і надзею прынёс!”
І з гэтага дня пачынаюцца Святкі,
Дзяўчаты на суджаных будуць гадаць,
Вадзіць карагоды, спяваць пра Калядкі,
Здароўя і шчасця ўсім людзям жадаць.


Рецензии