Светлай памяцi паэта i песняра
Народны клуб ахутала жалоба,
Замоўк валожанскі песняр, паэт…
Яго скасіла цяжкая хвароба,
Унесла ў той далёкі іншы свет.
Пыліцца сяміструнная гітара,
І сшытак, што для запісаў хітоў,
І толькі ў песні шчырай яго мара,
Жыве, пульсуе нібы тая кроў.
Сумуюць моцна выхаванцы-дзеці,
У інтэрнаце – смутак, цішыня…
Хоць і каханнем дзеці абагрэты,
Але ж настаўніка іх любага няма.
Не трэба сумаваць, зусім не трэба.
Ён вернецца, мо хмаркай па вясне,
Ці сонечным праменьчыкам у летку,
Ці стане зоркай яркай для цябе.
Свидетельство о публикации №124100805718