Матывы навагрудскага краю
І зноў мяне клічуць на Захад
Мясціны, што сэрцу так мілы:
Замшэлыя хаткі і дахі,
Бабровыя тыя плаціны…
Нібы серпанцін тут дарога –
Агеньчыкі скачуць ігрыва,
На горцы, як помнік былога,
Стаіць хутарок сіратліва.
Рачулка шнурочкам пятляе,
Імчыць свае хвалі ў далечу,
У лозах салоўка спявае,
Нагадвае любым сустрэчу.
Лужок срэбна-росны, квяцісты,
Дзе пахне спакусліва мята,
Разгалісты дуб ганарысты
Мяне сустракае ля хаты.
Куточак утульны і любы,
Былінамі здаўна вядомы,
І добрыя людзі паўсюды,
І ўсё тут да болю знаёма!
Свидетельство о публикации №124100805330