Айчыны душу, ад якой не пазбавiць...
Айчыны душу, ад якой не пазбавіць,
У сэрцы нашу, не лянуюся славіць.
А жыць без душы сваёй любай Айчыны
Агоркла ў глушы, дзе не рдзеюць каліны.
Бывае, што горка і ў роднай Айчыне,
Ды толькі ніколі яна не адрыне
Таго, хто душу яе ў сэрцы хавае
І ёй свае лепшыя песні спявае.
І слоў іншаземных я ёй не шукаю,
І вопраткі моднай - барвоваму гаю,
Які распранае асенняе неба...
Красы не айчыннай для песні не трэба.
Асенняе неба мой гай распранае,
Барвовую вопратку ў ногі кідае
І гай сарамліва стаіць без адзення,
Нібыта спазнала душа агаленне.
08. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124100803344