Пытанне без адказа

Дзе асляпляльная ўсмешка?
Нібы шырокая рака?
Счарнела нібы галавешка,
Адзервянелая рука...

Дзе твой, дзяўчо, цяпер каханы?
Пытанне ціха задаю.
Пакінуў хлопец Целяханы?
Свой голас раптам падаю.

Маўчыць нясмелая дзяўчынка,
Застылі слёзы на вачах.
Вядома: роспач ад учынка,
Гаруе, плача па начах.

Не плач, ён вернецца вясною,
Калі ў ружовых кветках сад.
Сустрэча будзе пад сасною,
Жыццё наперадзе ды лад.

Яго, дзяўчынка, дачакайся,
Жаніх у арміі цяпер.
Пакінеш? Што ж... пасля не кайся,
Не апраўдаецца давер.


Рецензии