Як голуб сiвы...

***
Як голуб сівы,
Ды з душой маладою,
Сваёй галавы 
Не схіляю  я долу.

Упарта працую
І слаўлю бярозы,
І восень святую,
І лісцікаў слёзы,

Што падаюць плаўна
І сыплюцца  долу,
На лёс і падаўна
Не просяць дазволу.

І я не прашу,
Ці дазволена славіць
Айчыны душу,
Ад якой не пазбавіць.

07. 10. 2024 г.


Рецензии