Крывадушнасць
Як вароны на раллі,
Дзве сустрэліся жанчыны
І гаворку павялі:
"У маёй суседкі Ганны
Ўсюды поўны кавардак:
І гародчык непрыбраны,
Ды й у хаце ўсё не так".
Ёй паддаквала Марына,
Языкі палошчуць - жах!
Ганна новую машыну
Набыла сабе на днях.
Зайздрасць - дрэнная сяброўка,
Точыць, быццам чарвячок,
І Марыну з Насцяй лоўка
Падчапіла на кручок.
У гэты час з катком на пару
Дзед на лавачцы сядзеў,
Ён гаворку дзвюх пляткарак
Чуў і ў сэрцы смутак меў.
Спахапіліся жанчыны:
Трэба ж дома штось рабіць!
Насця зноў да магазіна:
Соль забылася купіць.
Раптам бачыць, што й суседка
За пакупкамі прыйшла,
Шчабятаць ёй стала: "Кветкай
Ты, Ганулька, расцвіла.
І парадачак у хаце,
І заўсёды чысты двор,
У гародчыку ды ў садзе
Ўсё - стараннасці ўзор".
А калі пайшла Гануля,
Дзед узбуджана спытаў:
"Як ты можаш так, Настуля?
Твой язык пудовым стаў.
Крывадушнасць* прыкра, ведай!
Кінь гнілую рэч сваю:
На чыім канёчку еду,
Таму й песеньку пяю.
Гэта страшная навала,
Непрыстойнасці пячаць.
Каб душа святло пазнала,
Трэба ў неба шлях трымаць".
*Крывадушнасць - лицемерие.
Свидетельство о публикации №124100605739
Юрий Олекс 16.01.2025 18:22 Заявить о нарушении
С почтением к Вам
Зинаида Новосад 17.01.2025 12:15 Заявить о нарушении