***
"Хлопча! Ты сапраўдны дуралей!
Жывеш ты быццам бы ўва сне,
Знаёмцы ўсе даўно смяюцца з цябе!
На Сонца молішся заўжды,
Нават калі йдуць дажджы,
Здаецца, усім задаволен ты,
Нічога не прагнеш у жыцці,
Давяраеш людзям,бы сабе,
Рэальных не заўважаеш ты падзей!"
Ну, а мне ўсё роўна. Бо я ўвагі
На такія не звяртаю заўвагі,
Гляджу, як на дзівосных істот,
На гэты ашалелы народ.
Адплочваю ўсім той жа манетай,
З нахабцамі ўсялякімі я,
Таксама з тымі, хто жыцця мэтай
Свайго паставіў ману й іншыя
Справы розныя няўдзячныя,
Стасункаў ня маю ніякіх.
Ну, а што да іншых усялякіх,
Дык няхай кажуць, што я дуралей,
Ад таго мне не становіцца гаршэй.
3, 4 і 12 лістапада 2023 г., 26 і 27 лютага, 29 чэрвеня, 13 ліпеня 2024 г..
Свидетельство о публикации №124100507210