Любiць Беларусь!
леанід ПРАНЧАК
Сцежка дадому праз хмары і вецер!
Вокны мае на задумлівы бор.
Родная хата – пясчынка ў сусвеце,
Мой неабсяжны,
Мой родны прастор.
Плёскат ракі і травы шапаценне,
Гоман бярозаў, алешынаў шум…
Кожным мне дадзеным лёсам імгненнем,
Нібы апошнім, я тут даражу.
Тут нарадзіўся я і тут памру,
Пакуль зямля мая
Мяне не прыме.
Калі любіць – дык маці-Беларусь,
Калі тужыць – дык толькі па радзіме.
Нібы замову, сыну паўтару
Я словы, што
Спрадвек былі святымі:
Калі любіць – дык маці-Беларусь,
Калі тужыць – дык толькі па радзіме.
Сонца ўзыходзіць і неба свіціцца.
Прэч адыходзіць начы чарната.
Шчасце зямное – з крыніцы напіцца.
Толькі б у ёй
Не звялася вада.
Жыць, покуль ёсць і жаданне і сілы.
Зведаць самоту і шчасце спаткаць.
Ад нараджэння і аж да магілы
Пляц свой
Сваімі нагамі таптаць!
Тут нарадзіўся я і тут памру,
Пакуль зямля мая
Мяне не прыме.
Калі любіць – дык маці-Беларусь,
Калі тужыць – дык толькі па радзіме.
Нібы замову, сыну паўтару
Я словы, што
Спрадвек былі святымі:
Калі любіць – дык маці-Беларусь,
Калі тужыць – дык толькі па радзіме.
16.08.2024
Свидетельство о публикации №124100506034