Два кусцiкi глогу...
Два кусцікі глогу
Растуць ля парога
І туляцца цесна
Адзін да другога.
Агеньчыкі ягад
Трымцяць і палаюць,
Кастрычнік кастрамі
Сваімі вітаюць.
Дазволь да цябе
Прытуліцца таксама,
Нібыта ў далёкім
Дзяцінстве да мамы.
І нават у дождж,
Што ліе непакорны,
Нам цёпла з табою,
Сляпы ён, ці зорны.
04. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124100403762