Прамень
Паўзе макрыцай да нагі.
І лупіць па вачах да рэзі,
Знутры павек ідуць кругі.
З'яўляецца — і б'е наводмаш.
Абразліва вальсуе пыл.
Чаго ты тут, халера, хочаш?
Няма тут ні душы, ні крыл!
Пакінь тут міласэрнасць цемры,
Сыдзі — і болей не трывож.
Не бі сабой па струнах нерваў.
Вымай з акна фатонны нож!
Свидетельство о публикации №124100402681