Беларусачка

Колькі крочыў па дарогах
І на ростанях стаяў,
Бачыў чорта, ведаў Бога,
Таямніцы адчыняў.

І блукаючы по свеце,
Пратаптаўшы сто сцяжын,
Нібы дзіўныя суцвецці,
Шмат пабачыў я жанчын.

І вандруючы, як вецер,
Зразумеў аднойчы я:
Найлепшая на свеце –
Беларусачка мая!

Сінявокая Багіня,
Ты мяне заваражы!
Хай цякуць кахання плыні
Ад славянскае душы!

Заблішчаць пяшчотай вочы,
Праляціць імгненнем час,
Будуць разам дні і ночы,
Дзе Яніна, там і Ясь!

Зачарованы вачамі,
Нібы ў неба акунусь,
Родных спеваў галасамі
Я пазнаю Беларусь!
;


Рецензии