Жанчына - Беларусь

Сярод іншых краін далёкіх,
Дзе гамоніць птушыны спеў,
І палеткаў прастор шырокі
Я адну прыгажуню сустрэў.

Нібы позіркам неба сочыць,
Ні аблокаў няма, ні хмар,
Чысціні крынічныя вочы,
Быццам сонейка свеціцца твар.

Я спытаў яе сарамліва:
“Адкажы, як тваё імя?
І куды па душыстай ніве
Крочыш ты сярод яснага дня?”

“Крочу я па родным палеткам,
І да сэрцаў люцкіх імкнусь,
Я - любові адданай кветка,
І завуць мяне Беларусь!”

Наліваўся сонечны колас
Над квітнеючаю раллёй,
Беларусі цудоўны голас
Завалодаў маёю душой.

Берагчы цябе буду пільна
Ад хвароб і смяротных бед,
Беларусь, ты - мая жанчына,
Што трымае ў далонях Сусвет!


Рецензии