Слова роднае
У клетцы б`юцца, не расправiць крылы.
Надзея, быццам пах вясны танюткi,
Да волi будзiць i шукае сiлы
Напевам дзiўным зачароўваць душы,
Напоўнiць акiян духоўнай скрэпы,
Любоў нашчадкаў сэрцаў песняй зрушыць,
Каб каласiла мудрасць там дзе стэпы.
Ад бацькi, мацi слова – лёгкi ветрык
У час спякотных дзён, начэй бязмежных.
Слаўцо ад прашчураў – праменьчык ветлы
У час дажджоў, у час размытых сцежак.
Яны ад Бога – Дух вякоў сакральны,
Вада жывая радавых карэнняў.
Дай Бог,
Надзене мова сарафан брутальны
Замест хлуслiвага з тканiны зрэбнай.
Свидетельство о публикации №124100303550