Пад небам роднай Беларусi...
Пад небам роднай Беларусі
Гараць кастрычніка кастры,
Не ходзіць па палетках бусел,
Бо адляцелі ўжо буслы.
А я адлёт іх не заўважыў,
Прагледзеў, прапусціў адлёт.
Так і маю, відаць, прапажу
Заўважаць, можа, цераз год,
А мо й наогул не заўважаць...
Таму, пакуль жыву, пішу
І не чарсцвею, быццам сажа,
Каб хоць заўважылі душу.
03. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124100302806