Тольк казках адсякаюць пяты
Каб крывёю напаіць хрусталь.
Мачыха жыцця запраўскім катам
Дзеля ботаў парабка заўзята
Прымярае да жывога сталь.
Можна пагражаць маўклівай высі,
Можна заракацца ад сумы.
Толькі ў тым ані няма карысці:
Князю, як рабу, жывым не выйсці
Нават і з хрустальнае турмы.
Свидетельство о публикации №124100302403