Радавое гняздо
леанід ПРАНЧАК
Лагодны шэпат паплавоў,
Травы і кветак шал вясновы.
Мальба крыжоў,
Журба званоў –
Сівых стагоддзяў перазовы.
Буслоў самотных чарада,
Як чорна-белыя аблокі.
Адсюль з бацькоўскага гнязда
Мае пачаткі і вытокі.
Радавое гняздо –
Повязь душаў і лёсаў.
Цень прысадаў густых,
Шум рабін і ракіт.
Мне тут роднае ўсё –
Ад зямлі да нябёсаў
Радавое гняздо –
Сэрца кроўны магніт.
Мой шлях да гнёздаў радавых,
Праз акіяны і праз межы.
Да незабытых слоў і сноў
Пад схоў бароў,
Пад замкаў вежы.
Праз туманы гадоў гляджу
На дзедаў пляц з замілаваннем.
І буслам стомленым кружу
Над родным сэрцу збудаваннем.
Радавое гняздо –
Повязь душаў і лёсаў.
Цень прысадаў густых,
Шум рабін і ракіт.
Мне тут роднае ўсё –
Ад зямлі да нябёсаў
Радавое гняздо –
Сэрца кроўны магніт.
03.10.2024
Свидетельство о публикации №124100301662