МАЯ ДУША

Мая душа, як вольны птах у высi,
Што з клеткi вылецеў у сiнь нябёсаў.
Сяброўства ў сэрцах марыць пасялiцi,
Каб свет квiтнеў, як сонечныя вёсны.

На крылах несцi сказ аб родным краi,
Традыцыях радзiмы i карэннях.
Аб мiры развяваць ажурам мары,
Вянок сяброўства вiць чароўнай песняй.

Зярняты дабрынi, павагi сеяць,
Каб заквiтнела будучынь вясёлкай,
Смяяўся шчыра цёмнай ночкай месяц,
Спявалi птушкi, рэкi… безумоўку.


Рецензии