Адкрыццё
Ўваччу.
Прыгажосцю смяротнасці вабіць
У вір.
Спахапіўшыся, штосьці знямела
Крычу!
Ты глядзіш, і на вуснах праз наледзь:
«Жыві».
Не хачу, адмаўляю, не буду!
Будзь ты!
Я вазьму тваю цемру, каб мною
Сышла.
Аддавай яе мне, як прастуда
Лісты!
Я дацягваюся даланёю...
Да шкла.
Свидетельство о публикации №124100202401