Дъяблава насенне

Лячу дамоў. Карціна паўсядзённая:
Наўкола мірныя палі, лясы, азёры,
Але ўсё можа знішчыць розум хворы
І хцівасць безгранічная, бяздонная!

Жаданне стаць вышэй усіх людзей,
Каб слова ў жах прыводзіла народы
І прымушала б іх са згодай ці без згоды
Да выканання параноідных ідэй.

Але як можа шызафрэнік у жыцці
Людзей здаровых за сабой павесьці?
А мы ж вар'ятам саступаем дзесьці,
Каб спакайней самім далей ісці.

Так для яго ствараецца дарога
Свае ідэі пашыраць без супраціву
І хісткіх душ так апрацоўваць ніву,
Каб д’ябла плод узрос там а не Бога!

Даўно пара прыйсці к паразуменню,
Што “хаты з краю” болей быць не можа!
Ніхто з суседзяў нам не дапаможа,
Як д’яблаву даём мы вырасці насенню!


Рецензии