А цёплы верасень сплывае...
А цёплы верасень сплывае
У памяць маіх зімніх сноў...
Кастрычнік восень прадаўжае
Агнём калінавых кастроў.
Усцяж дарог палын чарнее...
Якім ні быў бы сумным від,
Каліны кроў мяне сагрэе,
Сагрэе бусел-інвалід,
Што на адной назе сумуе,
Пільнуе жабак у расе
І доўгі шлях сабе малюе
На ўзлётнай поля паласе.
01. 10. 2024г.
Свидетельство о публикации №124100105139