Iмгненьне
Раптам прыйшло разуменьне.
Не аднялося дыханне —
Імгненьне было, як імгненьне
Усё як заўсёды вакол.
І я – тый жа самы. Ці не?
Рукі паклаўшы на стол,
Цьмяна адбіўся ў вакне.
Там, за шкляною мяжою.
За паваротам забытым –
Яно засталося з чужою
Усмешкай на вуснах разбітых...
Вось і не стала кахання...
I раптам прыйшло разуменьне:
Колькі б не далі дыхання –
Болей не будзе імгненьня
Еднасці з гэтым сусветам,
Годнасці чалавечай...
Быць мне да скону няспетым
Словам бязгучным.
Пустэчай.
Свидетельство о публикации №124093007572