I ад кустоу счарнелых бэзу...

***
І ад кустоў счарнелых бэзу
Цячэ ледзь чутны лісця шум...
Так верасень канчае п'есу,
Якую разам з ім пішу.

І італьянскіх астраў зоркі
Яшчэ ліюць свой фіялет,
І дзве бярозы на пагорку
Складаюць восені санет.

Дай Бог, складуць. Яшчэ хапае
Ім лісця залатога - слоў.
А цёплы верасень сплывае
У памяць маіх зімніх сноў.

30. 09. 2024 г.


Рецензии