Мiлата

МІЛАТА
леанід ПРАНЧАК

Прыязджай... У ростані тужу.
Доўгі дзень мне без цябе панылы.
За акном шапоча апастылы
Нудны і бясконцы шум дажджу.
Дровы ў печы хораша дымяць,
Бульба ў чыгуне вось-вось спячэцца.
Прыязджай сюды душой сагрэцца.
І мяне, самотнага, сагрэць.
 
Два сабакі, тры каты,
Хата пад вярбою...
Столькі ў сэрцы мілаты
Тут само сабою.
Два сабакі, тры каты,
Сонца ў твар смяецца.
Столькі ў сэрцы мілаты,
Колькі ўмесціць сэрца.

Як было б цудоўна нам дваім!
Ціхі дом тваіх чакае крокаў.
Без цябе мне так няўтульна ў ім.
Без цябе страшэнна адзінока.
Прыязджай... Тужыць няма прычын.
Звечарэлы дом святла не тушыць.
Прыязджай... Мы проста памаўчым.
Хай паразмаўляюць нашы душы.

Два сабакі, тры каты,
Хата пад вярбою...
Столькі ў сэрцы мілаты
Тут само сабою.
Два сабакі, тры каты,
Сонца ў твар смяецца.
Столькі ў сэрцы мілаты,
Колькі ўмесціць сэрца.

26.09.2024


Рецензии