Каце Р

Не сумуй, мая сяброўка,
Усё наперадзе, кажу.
Хоць мне крыху і няёмка,
Але зараз не маўчу:

Ты сумуеш; адзінота
Ходзіць побач за табой.
Твой спакой крадзе самота,
І пакутваеш душой.

Разумею, гэта цяжка –
Усё трымаць у сабе штодня.
Так, у нас жыццё – не казка,
Але будзе і яна.

Кожны дзень, як і мінулы,
І ўсе быццам твар у твар.
Твой таксама часта сумны:
Дзе яно – здзяйсненне мар?

Ты чакаеш вельмі доўга,
Верыш у цуд, і ён прыйдзе.
Будзь уважлівай, наогул,
Мо ён побач, ля цябе?


08-09 лістапада 2012.


Рецензии