Бесперастанку крочыць восень...

***
Бесперастанку крочыць восень,
Прыспешвае свой мерны крок,
Ніякіх слоў ужо не просіць
У голасу майго. Ён змоўк.

І не спыніць мне яе крокі,
Пяшчотным словам не стрымаць,
І рэзкім строкатам сарокі
Хаду яе не абарваць.

Мой голас змоўк. Яго абрэзаў
Раптоўны беспрычынны сум.
І ад кустоў счарнелых бэзу
Ліецца толькі лісця шум.

29. 09. 2024 г.


Рецензии