Мой Бог

Мой Бог - гэта маё сумленне,
Законаў Звод у галаве,
Што мяне кожнае імгненне
На шлях да ісціны заве!

Яно мне ў паўсядзённым стрэсе
Дае напрамак, компас той,
Каб мэта, бачная ў прагрэсе,
Змагла перамагчы застой.

Ня трэба і звышнамагання,
Каб згодна з компасам ісці,
Бо Дух Святы ёсць існаванне
Прагрэсу вечнага ў жыцці.

Яму не страшны перашкоды.
Ён вечны рухавік планэт!
Наш век - гэта малыя годы,
А вечна будзе жыць Сусвет!

Таму не варта квапіць грошы
І множыць замкі і дварцы.
Сумленны век - ён тым харошы,
Што ты любімы і ў канцы!

Бо тваё чыстае сумленне
Цябе у снах не будзе мучыць
І Дух Святы ў адно імгненне
Цябе і тваю памяць злучыць!


Рецензии