Адчуваю, што сёння не вылецiць слоуца...

***
Адчуваю, што сёння не вылеціць слоўца,
Хоць у небе памытым - асенняе сонца,
Хоць у небе - свабода і рэдкіх аблокаў
Узлятаюць пушынкі высока-высока.
Не, не вылеціць слоўца, яно яшчэ спее
На бярозавым лісці, што сонечна млее.
Пакапаць бурачкі, пашукаць тое слоўца,
Што зачэпіцца, можа, за кусцік ядлоўцу
Павуцінавай ніткай і будзе дрыжаць
І пад сонцам асеннім сябе нараджаць.

28. 09. 2024 г.


Рецензии