Родина - Радззма

                Радзіма *
   
Мне люба многае на свеце:
дзіцячы смех і сэрца рух,
прыроды радаснае квецце,
стварэнне чалавечых рук...
Але сярод усіх каханняў,
якія поўняць сэнс жыцця
і сэрцу так ласкава дораць
нязгасны промень пачуцця,
ў маіх штодзённасцях і ў марах
святлом надзейным маяка
на ўсіх шляхах жыццёвых ззяе
Радзіма мілая мая.

...Аднойчы са сваіх блуканняў
я да яе ізноў вярнуся,
і ў час шчаслівага спаткання
стамлёным сэрцам прытулюся...
--------------------------------
* (на белорусском языке)


Рецензии