Лiсце падае у калюжы...

***
Лісце падае ў калюжы,
Дзе цямнее неба просінь.
Вецер лісце ціха кружыць
І чаруе імі восень,
Што Узвіжанне прыносіць
І у неба дожджык просіць.
Ён пайшоў, па вокнах косіць,
Б'е па золаце ліста
У калюжы. Ліст галосіць,
Плача бедны... Крыж Хрыста
Здабыла мая Галгофа:
У душы не пустата.
Нараджае неба строфы
І падносіць мне у дар.
Я прымаю іх патрохі,
Нібы боскі ганарар.

27. 09. 2024 г.


Рецензии