Просьба да Бога

Я прасіў у Творцы лёгкай долі,
Посьпехаў, прызнання навізны.
Не прасіў у Бога я ніколі
Бандытызму, смерці і вайны!

Я малы быў і хацеў, каб маці
З татам у мяне былі б заўжды,
Каб гуляўся беззаботна брацік,
Каб вясною ў бель цвілі сады.

Каб гучалі ў іх салоўкі трэлі
І туман ахутваў бы сады
Ў кужаль, каб яны суквецці грэлі,
Дзе ўжо завязаліся плады.

Так я марыў і другія дзеці
Марылі ў дзяцінстве тыя ж мроі!
Адкуль зло з’явілася на свеці,
Войны з гвалтам, смерці і разбоі?

Як з дзіцяці, што маліла Бога,
Каб быў свет, дзе б мірна ўсе жылі,
Вырас д'ябал, які хоча строга
Правіць замест Творцы на Зямлі?!

Малаком яго якім карміла маці?
Ці не зведаў ён яе грудзей?
Як з малога, мірнага дзіцяці
Вырастае монстр і ліхадзей!?

Свет наш мабыць стаўся бездухоўным,
Нежывым, як штучны інтэлект.
Казак і паданняў дух ахоўны
Знік, аддаўшы тэхніцы рэспект!

І царква, хоць праваднік да Бога,
Узвышае мольбамі вайну!
Яна дзецям не нясе святога -
Толькі прымхі, подласць і ману!

Якой долі мне прасіць у Бога?
Які лёс, каб даў маёй краіне?
Няхай духу болей дасць святога
І ў ім чалавечы д'ябал згіне!


Рецензии