Полет
Мігнула зорачкай і знікла.
Ізноў бяру адно крыло,
Я да яго даўно прывыкла.
Палёт пашырыць далягляд,
Імкнецца сонца мне насустрач.
Я, хоць адвыкла, наўздагад
Лячу туды, дзе промні мудра
Нясуць жыццё і цеплыню,
Што разліваецца па клетках.
Я дабрату якраз цаню,
Хоць сустракаю зараз рэдка.
Калі прачнуся – ў вышыні
Яно заўжды мяне вітае.
Яскрава упрыгожыць дні,
Што многім вельмі не хапае.
Непераўзыдзены мастак,
Перакананне год ад года,
І надалей хай будзе так, –
Бясспрэчна, дзіўная прырода.
* * *
Свидетельство о публикации №124092504790
Очень красивое стихотворение, Алиночка.
Как говорили в БТВ - вельми цудовно)))
Детство вспомнила, у нас ловила антенна Белорусские каналы(при Союзе), мы граничили с Могилёвской областью.
С теплом и улыбкой 🤗🥰🍁
Юлия Полякова-Новикова 25.09.2024 22:07 Заявить о нарушении
Спасибо, Юль, тепло с улыбкой мне очень кстати 🥰
Кор Алина 25.09.2024 22:59 Заявить о нарушении