Сёння восень зноу такая...

***
Сёння восень зноў такая,
Што глядзіш і хочаш плакаць:
Хмарна-сонечна-святая.
Дробны дожджык будзе капаць,
Сонца будзе мякка ліцца,
І лістамі ціха падаць,
І са мной крыху журыцца.
Зноў шумяць, дрыжаць асіны,
Лісце танчыць, серабрыцца...
Восень любай мне Айчыны
У вачах маіх іскрыцца.

25. 09. 2024 г.


Рецензии