***

***
Ў дрымоце вячэрняя ціша
Са смакам асенняй тугі,
І сумна маркоту калыша
Карункавы вэлюм смугі.

А сэрца ў шчымлівым чаканні
То сціхне, то зноў ажыве…
Нібы маладосці вяртанне
Таемнай смугою плыве.


Рецензии