Туга па Радзiме

Мая душа начуе ў Тучы,
Дзе нарадзіла мяне маці,
Дзе голас чуў яе пявучы
Ў адказ на запыты дзіцяці.

На скрыпцы полькі і абэркі
Іграў нам тата ў час зімовы
А мы, як вераб'і сядзелі
І слухалі музыкі словы.

Пра даўні час і Радзівіла,
Што не раўняўся з ім ніводзін,
Як цвіў наш край і ўсё радзіла
А князь быў прыкладам паводзін!

Бо ўсе жылі ў нас па Статуту:
Сапегі, Пацы, Радзівілы,
Бо выпіць меў келіх цыкуты
Той, каму быў Закон не мілы!

Стагоддзі панавала права
І мова наша была годнай!
Для грамадзян была дзяржава
Не мачыхай, матуляй роднай!

Мая Радзіма! Край мой родны!
Як такт твой, душу зберагчы,
Каб не запэцкаў дух нягодны
Той цвет, што мае расцвісці?!

Паданні прашчураў і мову
Як узрадзіць нам для народу,
Каб знішчыць росказняў аснову
Манкуртаў, навалачы, зброду!

Мая душа ў цябе  начуе -
Мой родны Беларускі край!
Няхай жа стогн наш Бог пачуе
І не звядзе тугу ў адчай!


Рецензии